БЕЛ Ł РУС

Сёння стартуе Алімпіяда ў Пекіне. Запаліць алімпійскі агонь абяцаюць незвычайным спосабам

4.02.2022 / 08:47

Nashaniva.com

Сёння, 4 лютага, у Пекіне афіцыйна адкрыюцца XXIV зімовыя Алімпійскія Гульні. Урачыстая цырымонія пройдзе на Нацыянальным стадыёне кітайскай сталіцы. Пачатак а 15-й гадзіне па мінскім часе.

Фота: Olympics.com

Праграма мерапрыемства трымаецца ў строгім сакрэце, але арганізатары абяцаюць здзівіць гледачоў суперсучаснымі тэхналогіямі і спецэфектамі. Вядома, што ва ўрачыстым шоу выступяць каля трох тысяч удзельнікаў. Кіраваць цырымоніяй, як і на Летніх пекінскіх гульнях 2008 года, будзе вядомы кінарэжысёр Чжан Імоу, які быў тройчы намінаваны на «Оскар», паведамляе «Прэсбол».

Кульмінацыяй стане запальванне чашы з алімпійскім агнём, што будзе зроблена найбольш нестандартным спосабам за апошняе стагоддзе. Асноўнымі тэмамі цырымоніі будуць экалогія, мір ва ўсім свеце, алімпійскія прынцыпы, а галоўнай канцэпцыяй — адзіны лёс чалавецтва.

Талісманам Пекінскай Алімпіяды з'яўляецца панда Бін Дуньдунь. Цырымонія адкрыцця пачнецца ў 15.00 па мінскім часе і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

Спаборніцтвы Алімпіяды-2022 пройдуць на 25 аб'ектах, размешчаных у трох кластарах, у Пекіне, Чжанцзякоу і Яньцыне. Медалі будуць разыграныя ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. 

Беларускія атлеты выступяць у шасці відах спорту: біятлон, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, канькабежны спорт, фігурнае катанне, фрыстайл. 

Чытайце таксама:

Кавід, канцлагеры, эканамічны крызіс, дыпламатычны байкот і расійска-ўкраінскі канфлікт. Свет з трывогай чакае пекінскай Алімпіяды

Гонар за фрыстайл і біятлон ды гульні пад БЧБ. Як раней Беларусь выступала на зімовых Алімпіядах і чаго чакаць цяпер?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула