БЕЛ Ł РУС

Мінскія ратавальнікі расказалі, дзе ў горадзе самыя небяспечныя горкі для санак і цюбінгаў

4.02.2022 / 09:34

Nashaniva.com

Ратавальнікі абследавалі снежныя схілы сталіцы, якія карыстаюцца папулярнасцю ў жыхароў, і выявілі шэраг небяспечных, паведамляюць «Мінск-навіны».

У Савецкім раёне налічылі сем такіх месцаў, у тым ліку схілы побач з домам № 12 на вул. Мірашнічэнкі, дамамі № 1, 9, к. 2, на вул. Гамарніка.

У Кастрычніцкім раёне асцярогі выклікаюць схілы ў парку «Курасоўшчына» насупраць дамоў № 8а і 28 у зав. Каржанеўскага. Хоць у гэтай жа зялёнай зоне створаныя бяспечныя горкі, маленькіх мінчан прыцягваюць і тыя, з якіх можна з'ехаць у ваду.

У Партызанскім раёне праблемнымі прызнаныя горкі ўздоўж канала ў парку імя Герасіменкі з-за блізкасці да вады, а таксама шматлікія зарослыя дрэвамі схілы ў парку Горкага.

У Маскоўскім раёне катацца не варта на горках на скрыжаванні вул. Рафіева і Семянякі, у садзе на вул. Сапегі, на вул. Міхалова, на вул. Чачота ў раёне 6-й дзіцячай клінічнай паліклінікі, а таксама ў парку імені Паўлава.

У астатніх раёнах горада траўматычных схілаў, дзе масава катаюцца на цюбінгах і санках, не выяўлена.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула