БЕЛ Ł РУС

Паліцыя распачала крымінальную справу за дамаляваныя вочы на карціне вучаніцы Малевіча

4.02.2022 / 10:21

Nashaniva.com

У Екацярынбургу хтосьці прымаляваў асадкай вочы тварам абстрактных фігур на карціне вучаніцы Малевіча Ганны Ляпорскай. Яе страхавы кошт ацэньваецца амаль у $1 млн. 

У снежні паліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу з-за «нязначнасці шкоды», але пасля скаргі Мінкульта Расіі ў пракуратуру, справу ўсё ж адкрылі. 

Цяпер паліцыя аналізуе запісы з камер назірання і апытвае магчымых сведкаў. Аб затрыманні падазраваных пакуль не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула