БЕЛ Ł РУС

Макрон на наступным тыдні наведае Маскву, а потым — у Кіеў

4.02.2022 / 11:04

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон плануе прыехаць у Расію 7 лютага, а на наступны дзень ён адправіцца ва Украіну, паведамляе AFP са спасылкай на Елісейскі палац.

Фота: Прэс-служба Крамля

«Макрон на наступным тыдні наведае Расію і Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле Reuters, падчас рабочых візітаў французскі прэзідэнт сустрэнецца з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным і украінскім — Уладзімірам Зяленскім. Лідары краін абмяркуюць сітуацыю вакол Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула