БЕЛ Ł РУС

Ютуб заблакаваў акаўнты, звязаныя з «ДНР» і «ЛНР»

4.02.2022 / 11:15

Nashaniva.com

Відэахостынг заблакаваў акаўнты, звязаныя з самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. Ва ўсіх выпадках сказана, што каналы заблакавалі «за парушэнне правілаў супольнасці».

Пад блакіроўку трапілі:

— канал міністэрства інфармацыі «ДНР»;

— канал народнай міліцыі «ДНР»;

— канал Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «ЛНР»;

— канал народнай міліцыі «ЛНР»;

— канал Луганскага інфармацыйнага цэнтра.

У ноч на 4 лютага Ютуб таксама заблакаваў акаўнты ўкраінскіх тэлеканалаў «Першы Незалежны» і «UkrLive». Гэтыя акаўнты з'явіліся пасля ўвядзення забароны тэлеканалаў «112», NewsOne і ZIK

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула