БЕЛ Ł РУС

Жыхара Навагрудскага раёна за каментарый на тры гады адправілі за краты

4.02.2022 / 11:24

Nashaniva.com

38-гадовага мужчыну пакаралі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», паведаміла пракуратура.

У кастрычніку мінулага года ў адным з «дэструктыўных» тэлеграм-чатаў ён пракаментаваў відэа, на якім «мужчына робіць стрэлы са зброі, выкрыкваючы пры гэтым лозунгі».

Пракуратура зазначае, што каментарый мужчыны «заахвочваў іншых грамадзян да здзяйснення гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі».

Крымінальную справу разглядаў суд Навагрудскага раёна. Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула