БЕЛ Ł РУС

Кітай падтрымаў патрабаванні Расіі аб непашырэнні НАТА

4.02.2022 / 13:10

Nashaniva.com

Расія і Кітай апублікавалі сумесную заяву ў рамках візіту Уладзіміра Пуціна ў Пекін. У дакуменце, які носіць праграмны характар, гаворыцца, што краіны выступаюць супраць пашырэння НАТА.

Фота: Прэс-служба Крамля

«Бакі выступаюць супраць далейшага пашырэння НАТА, заклікаюць Паўночнаатлантычны альянс адмовіцца ад ідэалагізаваных падыходаў часоў «Халоднай вайны», паважаць суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы іншых краін, разнастайнасць іх цывілізацыйных і культурна-гістарычных укладаў, аб'ектыўна і справядліва ставіцца да мірнага развіцця іншых дзяржаў», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Кітай падтрымаў высунутыя Расіяй прапановы па гарантыях бяспекі ў Еўропе, вынікае з дакумента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула