БЕЛ Ł РУС

Вертыкаль замольвае грахі. Дзятлаўскі райвыканкам на запрашэнне старшыні наведаў святар, каб асвяціць кабінеты і супрацоўнікаў

4.02.2022 / 23:03

Nashaniva.com

Дзятлаўскі праваслаўны святар Іван Кісель асвяціў Дзятлаўскі райвыканкам па просьбе ягонага старшыні Андрэя Садоўскага, паведамляе Радыё Рацыя. 

Іван Кісель асвяціў райвыканкам і яго супрацоўнікаў, найперш пачаўшы са старшыні і ягонага кабінета.

Падчас асвячэння вертыкальшчыкаў дзятлаўскі святар нагадаў усім словы Амвросія Апцінскага: 

«Жывы Гасподзь Бог мой, і жывая душа мая, а ты ведай, што над усімі уладыкамі ёсць Вышні Уладыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула