БЕЛ Ł РУС

Віцебскую краму «замініравала» 10‑гадовае дзіця

10.08.2009 / 11:07

Nashaniva.com

Як пісала «НН», 3 жніўня дырэктару крамы ў Віцебску патэлефанаваў невядомы і сказаў, што ў будынку крамы закладзенае выбуховае прыстасаванне. Інфармацыя не пацвердзілася.

Як паведамляе прэс‑служба МУС, падчас правядзення аператыўна‑пошукавых мерапрыемстваў устаноўлена, што тэлефанаваў 10‑гадовы вучань 5 класа адной са школаў горада. Ён пасля правядзення следчых дзеянняў быў перададзены бацькам.

ВЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула