За мяжу эвакуявалі Аляксандра Багданава і Максіма Крука
Заснавальнік культурніцкай пляцоўкі «Корпус» і сцэнограф, якія ў снежні атрымалі па тры гады «хіміі», змаглі выехаць з Беларусі.
Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак.
«Пасля доўгіх і малапрыемных прыгод служба эвакуацыі фонду BYSOL змагла пераправіць іх у вольны свет. Хлопцы ў бяспецы і прыходзяць у сябе, а мы працуем далей!» — напісаў Стрыжак.