Папа Рымскі распавёў, кім марыў стаць у дзяцінстве, каб мець шмат грошай
Папа Рымскі Францішак распавёў, што ў дзяцінстве марыў стаць мясніком. Ён даў інтэрв'ю вядучаму ток-шоу на тэлеканале Rai.
Rai
«Першае, што я хацеў, гэта стаць мясніком. Калі я хадзіў па крамах з бабуляй, я бачыў у мясніка фартух, у які ён клаў шмат грошай», — сказаў ён.
Таксама Францішак адзначыў, што цікавіўся хіміяй і рыхтаваўся да паступлення на медыцынскі факультэт, «але потым прыйшло пакліканне».