Людзі ў студзені прадалі валюты на $30 мільёнаў больш, чым купілі
Фізасобы ў Беларусі працягваюць заставацца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты: у студзені яны прадалі на $30,4 млн больш, чым купілі, паведамляе Нацбанк.
Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені склаў $832,5 млн, прададзенай — $862,9 млн.
Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты ў студзені таксама выступалі ў ролі чыстых прадаўцоў замежнай валюты. Прадпрыемствы прадалі на $50,1 млн валюты ў эквіваленце больш, чым купілі.
Агульны аб'ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені склаў $2,031 млрд, прададзенай — $2,081 млрд.