БЕЛ Ł РУС

У Расіі генерал у адстаўцы выступіў супраць вайны з Украінай і абвінаваціў у яе падрыхтоўцы Пуціна

7.02.2022 / 12:17

Nashaniva.com

Былы начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Расіі, генерал-палкоўнік у адстаўцы Леанід Івашоў выпусціў зварот супраць вайны Расіі з Украінай.

Фота: ТАСС

У падрыхтоўцы такой вайны ён абвінаваціў кіраўніцтва Расіі і асабіста Уладзіміра Пуціна, якога заклікаў сысці ў адстаўку. 

На думку Івашова, «раней Расія (СССР) вяла вымушаныя (справядлівыя) войны, і, як правіла, калі іншага выхаду не заставалася, калі жыццёва важныя інтарэсы дзяржавы і грамадства аказваліся пад пагрозай». Аднак цяпер, як піша генерал, адзінай пагрозай існавання Расіі з'яўляецца дэградацыя яе ўнутранага жыцця. Замежныя ж пагрозы «не з'яўляюцца ў гэты момант крытычнымі».

Івашоў быў раней вядомы сваімі прасавецкімі і нацыяналістычнымі поглядамі. Цяпер ён першым з расійскіх адстаўных сілавікоў вырашыўся на публічнае выказванне адносна намераў Масквы ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула