БЕЛ Ł РУС

У Атаве абвясцілі надзвычайнае становішча з-за пратэстаў дальнабойшчыкаў

7.02.2022 / 12:51

Nashaniva.com

Мэр Атавы Джым Уотсан абвясціў пра ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча праз пратэсты супраць кавідных абмежаванняў, якія працягваюцца ў горадзе дзясяты дзень.

«Абвяшчэнне надзвычайнага становішча адлюстроўвае сур'ёзную небяспеку і пагрозу бяспецы жыхароў горада, створаную дэманстрацыямі», — сказана ў заяве мэра.

Could ongoing protests in Ottawa change what future demonstrations look like in Canada? Experts @MichaelKempa1 and @krodger2 discuss the police response and what the protesters stand to win — and lose — by hunkering down in the nation’s capital. #cdnpolihttps://t.co/iF5uA7Yr6s pic.twitter.com/kDxoHI1ELB

— CBC's The House (@CBCTheHouse) February 5, 2022

У інтэрв'ю канадскай радыёстанцыій CFRA 6 лютага Джым Уотсан сказаў, што пратэст выйшаў з-пад кантролю, а паліцэйскіх не хапае для таго, каб спыніць пратэстоўцаў.

Фота: Toronto Star

З 23 студзеня ў Канадзе праходзяць пратэсты дальнабойшчыкаў, незадаволеных новымі правіламі, згодна з якім кіроўцы павінны быць вакцынаваныя ад каранавіруса, каб перасекчы мяжу Канады і ЗША (у адваротным выпадку ім пагражае каранцін).

З 29 студзеня ў цэнтры Атавы, каля парламента Канады, праходзіць буйная дэманстрацыя. Сотні грузавікоў і іншых аўтамабіляў, а таксама палаткі блакавалі вуліцы, а пратэстоўцы на санках і павозках падвозяць каністры з палівам, якое выкарыстоўваюць для абагравання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула