БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікі МЗС Аўстрыі, Славакіі і Чэхіі прыбылі на лінію фронту на Данбасе

7.02.2022 / 16:03

Nashaniva.com

Міністры замежных спраў Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі Ян Ліпаўскі, Іван Корчак і Аляксандар Шэленберг прыехалі ў Станіцу Луганскую, якая знаходзіцца на кантраляванай Кіевам тэрыторыі Данбаса, паведаміў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба на брыфінгу.

Ян Ліпаўскі, Аляксандэр Шэленберг і Ян Корчак. Фота з Твітара Яна Корчака

Трансляцыя вялася на старонцы ведамства ў Фэйсбуку

«Мае калегі з Аўстрыі, Славакіі, Чэхіі разам знаходзяцца ў Станіцы Луганская (населены пункт на лініі судакранання ў Луганскай вобласці). Там яны на ўласныя вочы могуць убачыць наступствы расійскай агрэсіі і намаганні Украіны па яе пераадоленні», — сказаў Кулеба.

Ён дадаў, што 8 лютага правядзе перамовы з міністрамі ў Кіеве.

Акрамя гэтага, 7 лютага ў Кіеў прыляціць міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак. На наступны дзень яна таксама наведае Данбас, паведаміў Кулеба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула