БЕЛ Ł РУС

Каровы ў Талачынскім раёне на тры гадзіны паралізавалі рух цягнікоў

10.08.2009 / 12:40

Nashaniva.com

Уначы 8 жніўня каля вёсак Слабада і Зарэчная Талачынскага раёна пасажырскі цягнік «Гродна‑Унеча» на перагоне «Слаўнае‑Талачын» збіў 14 кароў.

Жывёлы належалі талачынскаму райаграсэрвісу. Рух цягнікоў быў спынены на тры з паловай гадзіны. Цягнік атрымаў механічныя пашкоджанні. Сума прычыненай шкоды зараз ўстанаўліваецца.

ВЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула