БЕЛ Ł РУС

Электроды ў хрыбце вярнулі паралізаванаму магчымасць хадзіць

8.02.2022 / 21:29

Nashaniva.com

У 2017 годзе Мішэль Ракаці трапіў у аварыю, і яго паралізавала. Але ж цяпер ён зноў можа хадзіць.

Фота Guardian / EPFL / Alain Herzog / PA.

У выніку аварыі ў мужчыны адняліся ногі, ён не толькі што не хадзіў, але зусім не адчуваў іх. Даследчыкі з Швейцарскага федэральнага інстытута тэхналогіі ў Лазане вырашылі яму дапамагчы, піша Guardian.

У цела мужчыны імплантавалі мяккі і гнуткі электрод, які размясцілі наверсе хрыбетнікавых нерваў і пад хрыбетнікамі. Электрод выпускае электрычныя імпульсы ў кірунку хрыбетнікавых нерваў — тых, што ўплываюць на мускулы ў тулаве і нагах чалавека. Праграмнае забеспячэнне кантралюе імпульсы і выдае інструкцыі на розныя дзеянні. Напрыклад, з іх дапамогай чалавек можа стаяць, хадзіць, ездзіць на ровары ці нават махаць нагамі, каб плаваць.

Такі электрод імплантавалі Ракаці і яшчэ двум мужчынам 29 і 41 гадоў. Ужо праз некалькі гадзін пасля аперацыі пацыенты атрымалі магчымасць стаяць, а праз тры-чатыры месяцы практыкі сталі і хадзіць.

Аўтары праекта лічаць, што ў выпадку з жанчынамі тэхналогія таксама будзе працаваць. Поспех навукоўцаў дае надзею на тое, што маленькія прылады, якія будуць імплантавацца ў арганізм чалавека, дадуць паралізаваным людзям новыя магчымасці ў жыцці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула