БЕЛ Ł РУС

Беларуска-расійскія вучэнні будуць праходзіць у Ельскім і Лельчыцкім раёнах

8.02.2022 / 18:18

Nashaniva.com

Сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі паблізу мяжы з Украінай будуць праходзіць у Лельчыцкім і Ельскім раёнах. Пра гэта паведамляюць раённыя газеты, піша reform.by.

Фота Александра Сявенкі, «Ваяр».

У Лельчыцкім раёне вучэнні будуць праходзіць з 14 па 16 лютага на тэрыторыі былога палігона, які мяжуе з населенымі пунктамі Нова-Палессе, Ударнае, Замошша, Убарцкая Рудня, Ветвіца, Cярэднія Печы, Сіманічы, Сіманіцкая Рудня, Слабада, Іванава Слабада, Тонеж, Тонежская Рудня, Букча, Карма, Дзяржынск.

Пра вучэнні ў сваім раёне паведамілі таксама ў Ельскім райвыканкаме, аднак там не ўдакладнілі, паблізу якіх менавіта населеных пунктаў раёна яны будуць праходзіць і ў якія дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула