Жырыноўскага шпіталізавалі з кавідам. У яго пашкоджана 50-75% лёгкіх
Лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага шпіталізавалі з кавідам у Маскве.
Паводле звестак Mash, старшыня ЛДПР трапіў у бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй, якая развілася на фоне каранавіруса. Ступень паражэння сярэдняй цяжкасці — КТ-3.
У снежні Жырыноўскі заяўляў, што зрабіў сёмы ўкол вакцыны ад каранавіруса.