БЕЛ Ł РУС

Гэтая суседка Беларусі заявіла пра пачатак канца пандэміі

9.02.2022 / 16:17

Nashaniva.com

Польшча ўжо прайшла максімумы заражэнняў пятай хвалі каранавіруснай інфекцыі, улады лічаць, што пандэмія пайшла на спад і неўзабаве скончыцца.

Фота: TVN24.pl

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі пасля пасяджэння рады па барацьбе з COVID-19, паведамляе польская тэлекампанія TVN.

«Наколькі я часта быў песімістам, настолькі ж аптыміст у гэтай сітуацыі», — сказаў Нядзельскі і дадаў, што «апагей пятай хвалі ўжо мінуў».

«Мы маем справу з пачаткам канца пандэміі», — запэўніў міністр.

Ён абвясціў, што ўлады вырашылі вывесці з кавіднага фонду 5 тысяч ложкаў і вярнуць іх у сістэму аховы здароўя па звычайным прызначэнні. Тэрмін самаізаляцыя для хворых на COVID скарочаны з 10 дзён да 7, адначасова ўрад адмяняе каранцін для тых, хто кантактаваў з хворымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула