БЕЛ Ł РУС

У расійскіх спартсменаў зноў праблемы з допінгам, адзін залаты медаль Пекіна ў іх могуць забраць

9.02.2022 / 20:31

Nashaniva.com

У допінг-пробе расійскай фігурысткі Камілы Валіевай, якая стала чэмпіёнкай Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2022 у камандным турніры па фігурным катанні, знайшлі забаронены прэпарат трыметазідзін. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале намеснік генеральнага прадзюсара канала «Матч ТВ» Васіль Конаў.

Каміла Валіева. Фота: playmaker24.ru

Раней партал Inside the Games паведаміў, што допінг-тэст Валіевай стаў прычынай пераносу медальнай цырымоніі каманднага турніру па фігурным катанні Алімпіяды-2022 у Пекіне.

Васіль Конаў лічыць, што гэта драбяза:

«Прэпарат трыметаззідзін не дапамагае спартсмену ніяк. Зусім. Знойдзены ў адной-адзінай пробе ў снежні. І знойдзена мізэр. Ні да, ні пасля ў пробах нічога. Няма ніякага допінгу ў агульнапрынятым разуменні. Няма! Гэты сардэчны прэпарат ніяк не ўплывае на спартыўныя паказчыкі».

Ці будуць падобнай думкі трымацца адказныя за антыдопінгавы кантроль установы, высветліцца неўзабаве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула