БЕЛ Ł РУС

Жыхару Віцебска далі два гады «хатняй хіміі» за абразу мінскай суддзі

10.02.2022 / 10:34

Nashaniva.com

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 9 лютага вынес прысуд Андрэю Кузняцову, якога абвінавацілі ў абразе суддзі (арт. 391 Крымінальнага кодэкса). 

Вікторыя Шабуня

Згодна з матэрыяламі справы, мужчына ў сацыяльных сетках пакінуў абразлівы каментарый пад фотаздымкам суддзі Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыі Шабуні, паведамляюць праваабаронцы.

Пракурорка Драгель у сваёй прамове сказала, што «грамадская небяспека ў абразе прадстаўніка ўлады, суддзяў у сувязі выкананнем іх абавязкаў прадстаўляе павышаную небяспеку, паколькі такія дзеянні спрыяюць парушэнню функцыянавання апарата ўлады».

У выніку суддзя Ганна Тылец прысудзіла Кузняцову два гады «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула