БЕЛ Ł РУС

Ігар Самкін: «Беларускае — самае маё» — наша ідэя

10.08.2009 / 18:06

Настасся Шамрэй

У Мінску ўжо стаіць каля 60 такіх білбордаў.

У Мінску ўжо стаіць каля 60 такіх білбордаў.

На вуліцах адзін за адным на білбордах з’яўляюцца выявы з беларускай васьміканцовай зорачкай і лозунгам, які нагадвае кампаніі «Купляйце беларускае» і «Будзьма». Звяртае на сябе ўвагу яшчэ слова «дзякуй» на штрых‑кодзе.

Што хацелі сказаць гэтай сацыяльнай рэкламай і хто яе прыдумаў?

«Гэта нашая ідэя, патлумачыў для «НН» выканаўчы дырэктар Асацыяцыі рэкламных арганізацый Беларусі Ігар Самкін. — Яна нарадзілася падчас размовы з прадстаўнікамі Міністэрства гандлю.
Я выказаў меркаванне, што сацыяльная рэклама павінна быць лепшай, мець больш дакладны інфармацыйны характар.

Распрацавалі «Беларускае – самае маё» дызайнеры сяброў Асацыяцыі рэкламных арганізацый. У Мінску ўжо стаіць каля 60 выяваў, магчыма, хутка і ў рэгіёнах з’явяцца.

Усё гэта зроблена на добраахвотных пачатках. Хто далучаецца да нашай рэкламнай кампаніі, падтрымлівае ідэю, можа размясціць яе на сваіх білбордах. На дадзены момант так зрабілі ўжо 4 фірмы: «Коларэкспрэс», «Біг Борд», «Багема» і «Праспектпрэс».

Памятаеце рэкламную кампанію 1996‑1997 года «Купляйце беларускае»? Сёння гэтыя некалькі словаў усе ведаюць, а калісьці яе пачынала фірма «Біг Борд», таксама на добраахвотных пачатках. Мы развілі тэму. Хацелася, каб справа гаворка ішла не толькі пра тавары, якія ляжаць на складах, але і пра людзей, якімі беларусы могуць ганарыцца. Не хочацца пырскаць пафасам, але гэта больш наша патрыятычная пазіцыя, чым рэклама».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула