БЕЛ Ł РУС

Беларускі правалілі спрынт на Алімпіядзе

11.02.2022 / 13:12

Nashaniva.com

На Алімпіядзе ў Пекіне сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км у біятлоне. Найлепшай з беларусак стала Дзінара Алімбекава. Але яна была толькі 15-й з 89 удзельніц. 

Дзінара саступіла адну хвіліну 28,5 секунды пераможцы гонкі, нарвежцы Марце Олсбю Ройсэланд.

Ганна Сола — 29-я, Ірына Лешчанка — 62-я, Ірына Кручынкіна — 73-я.

Заўтра ў Пекіне пройдзе спрынт у мужчын.

На Алімпіядзе ў беларусаў пакуль адзін медаль. Срэбра заваяваў біятланіст Антон Смольскі ў індывідуальнай гонцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула