БЕЛ Ł РУС

Навошта днішча караблёў фарбуюць у чырвоны?

11.02.2022 / 22:54

Nashaniva.com

Ёсць розныя тыпы суднаў: ваенныя, турыстычныя, грузавыя. Яны могуць мець розны памер і канструкцыю, але ж у большасці з іх — спод чырвоны. Ніжнюю частку корпуса суднаў часта фарбуюць у чырвоны колер. Навошта?

Усе фота: depositphotos.com.

Раней караблі будавалі з дрэва. У моры на днішча судна наліпала столькі малюскаў, што карабель прасядаў. Водарасці і насякомыя псавалі дрэва.

Цяпер круізныя, грузавыя і ваенныя судны робяць з металу, яму насякомыя не пагроза. Але ж марскія арганізмы ўсё роўна прымацоўваюцца да суднаў і запавольваюць іх рух. А запавольванне руху павышае расход паліва. У планетарным маштабе гэта — агромныя страты.

У старажытныя часы корпус суднаў абабівалі меддзю, і тады марскія стварэнні да яго ўжо не ліплі. Цяпер жа ёсць больш тэхналагічныя рашэнні. Сярод іх — спецыяльная фарба, у складзе якой — аксід медзі. Пры пакаёвай тэмпературы гэтая фарба набывае чырвоны колер, адсюль і чырвоная афарбоўка часткі корпусаў суднаў. Цікава, што цяпер тэхналогіі дазваляюць вырабляць фарбы з аксідам медзі любога колеру, але ж традыцыйна днішча робяць менавіта чырвоным.

Такой фарбы на судне хапае на два-тры гады. Яна павольна змываецца з корпуса, рэчывы з утрыманнем медзі вымываюцца.

У апошнія гады створаныя і больш трывалыя фарбы для такіх мэтаў, іх вырабляюць на базе тэфлону ці крэмнію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула