БЕЛ Ł РУС

WebMoney больш не працуе з расійскімі рублямі

11.02.2022 / 18:21

Nashaniva.com

З сённяшняга дня ўсе аперацыі па кашальках аплатнай сістэмы WebMoney ў расійскіх рублях становяцца недаступныя, паведамляецца на сайце сістэмы.

 

Гэта адбылося з-за таго, што расійскі Цэнтрабанк адклікаў ліцэнзію ў Кансерватыўнага камерцыйнага банка (ККБ), які выступае разліковым банкам сістэмы. Цэнтрабанк, у сваю чаргу, заявіў, што банк «ККБ» парушаў заканадаўства ў галіне супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансавання тэрарызму.

У WebMoney заявілі, што змешчаныя ў кашальках сродкі замарожваюцца і пазней будуць вернутыя ўладальнікам. Як будзе адбывацца вяртанне сродкаў, кампанія абяцае паведаміць дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула