БЕЛ Ł РУС

Расійская прэса: Мінск просіць Расію пра падатковыя палёгкі

11.08.2009 / 10:53

НБ

Памочнік прэзідэнта Беларусі Сяргей Ткачоў прапанаваў плаціць ПДВ не з даты ўвозу беларускіх тавараў на тэрыторыю Расіі, а толькі пасля іх рэалізацыі.

У хуткім часе Мінск афіцыйна папросіць Маскву даць новыя падатковыя палёгкі для пастаўляных у Расію беларускіх тавараў, піша ў аўторак «Независимая газета».

Памочнік прэзідэнта Беларусі Сяргей Ткачоў прапанаваў плаціць ПДВ не з даты ўвозу беларускіх тавараў на тэрыторыю Расіі, а толькі пасля іх рэалізацыі. Рэалізацыя гэтай ініцыятывы, па сутнасці, будзе азначаць новую форму кароткатэрміновага і сярэднетэрміновага крэдытавання беларускай эканомікі Масквой. Расійскія эксперты лічаць, што прадастаўленне такіх падатковых прэферэнцыяў можа быць абумоўленае палітычнымі ўмовамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула