БЕЛ Ł РУС

Афіцыйная колькасць захварэлых на каранавірус падабралася пад 9 000

13.02.2022 / 14:10

Nashaniva.com

Паводле афіцыйных звестак Мінздароўя захворвальнасць на COVID-19 паставіла чарговы рэкорд. 

За суткі Мінздароўя выявіла 8921 хворага на каранавірус. Мінулы рэкорд быў учора, у суботу. Тады колькасць захварэлых дасягнула 8783.

Па дадзеных Мінздароўя, за суткі выпісаныя з бальніц 2043 пацыентаў. Памерлі ад COVID-19 за тыя ж суткі 16 чалавек, столькі было і ўчора.

Пры гэтым з пачатку пандэміі зарэгістраваныя 823 045 чалавек з пазітыўным тэстам на каранавірус, памерлі 6 237.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула