БЕЛ Ł РУС

Кіроўца таксі заснуў за рулём, едучы па МКАД

13.02.2022 / 15:21

Nashaniva.com

13 студзеня каля 8.00 64-гадовы кіроўца аўтамабіля Skoda, рухаючыся ў раёне 17-га км знешняга кальца МКАД, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту, паведамляе прэс-служба сталічнага ДАІ.

Канструкцыя ад удару надламалася і ўпала на праезную частку.

Кіроўца і 37-гадовая пасажырка з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Папярэдне прычына яго ў тым, што мужчына заснуў за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула