БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрыманы грамадскі актывіст Яўген Батура

14.02.2022 / 15:38

Nashaniva.com

Каля 10-й раніцы міліцыянты прыйшлі да актывіста дамоў і сказалі, што яму трэба праехаць для «прафілактычнай гутаркі» ў Цэнтральнае РУУС.

Яўген Батура

Міліцыянты пасадзілі яго ў шэры бус і павезлі. З таго часу сувязі з ім не было.

Пасля абеду жонка Яўгена змагла датэлефанавацца ў РУУС, дзе ёй пацвердзілі, што Батура ў іх, ён затрыманы за нібыта «адміністрацыйнае правапарушэнне», але за якое менавіта, казаць адмовіліся.

Таксама ў РУУСе спачатку сказалі, што да суда Яўген паедзе ў ІЧУ, паведамляе «Новы час».

«Я пакуль не разумею, што гэта, але Жэня толькі што прыйшоў дамоў. Без шнуркоў і ўсіх завязак. Праседзеў у РУУСе 6,5 гадзін — напісала пазней жонка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула