БЕЛ Ł РУС

З Беларусі з'ехала мастачка і дызайнерка Аляксандра Гушча

14.02.2022 / 21:56

Nashaniva.com

Мастачка і дызайнерка Аляксандра Гушча з'ехала з Беларусі. У Твітары яна напісала, што зрабіла сабе падарунак на дзень святога Валянціна — пераезд у іншую краіну.

Аляксандра Гушча. Фота: Twitter

«У нейкі момант я зразумела, што стамілася жыць з адчуваннем цікаючага таймера над галавой. Мяне, напэўна, хтосьці асудзіць за гэта рашэнне, але, паклаўшы руку на сэрца, — я ні пра што не шкадую», — піша Аляксандра Гушча.

Дзяўчына дадае, што выехала з Беларусі не з дапамогай фондаў, а праз працу. 

Аляксандра Гушча — актыўная ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020-м. Падчас акцый яе затрымлівалі, аднак дзяўчына працягвала хадзіць на іх.

Скажу максимально честно: я не хотела уезжать. Весь 2021 год я постила видео про события в Беларуси, стримы, арты, фото с флагами, репостила «экстремистские материалы» и т.п. Я была морально готова сесть за это. Почему меня не трогали, когда других сажали за меньшее - я не знаю. https://t.co/DnhvadWCxV

— Саша Злая ❤️ (@evil__sasha) February 14, 2022

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула