БЕЛ Ł РУС

У лабавым сутыкненні аўтамабіляў на трасе M3 загінула дакторка з Полацка

15.02.2022 / 19:16

Nashaniva.com

Прэс-служба Віцебскага абласнога ДАІ паведаміла, што сёння 48-гадовая жанчына, кіруючы машынай Lexus, на 148-м кіламетры аўтатрасы Мінск-Віцебск (гэта Лепельскі раён) выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем MAN, якім кіраваў 61-гадовы мужчына.

У выніку жанчына, якая жыла ў Полацку, загінула на месцы здарэння, кіроўца «MAN», таксама палачанін, шпіталізаваны.

З паведамлення тэлеграм-канала «Белыя халаты» вынікае, што за рулём Lexus была вядомая ў Полацку доктарка, акушэр-гінеколаг Алена Купцова. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула