БЕЛ Ł РУС

Крэмль: Прызнанне самаабвешчаных рэспублік не карэлюецца з Мінскімі пагадненнямі

16.02.2022 / 12:53

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў завяіў, што няма дакладнага рэгламенту ў сітуацыі са зваротам дэпутатаў Дзярждумы з прапановай прызнаць незалежнасць самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. 

Пяскоў адзначыў, што Уладзімір Пуцін прыняў зварот да ведаму і адрэагаваў на яго, ён нагадаў, што прызнанне самаабвешчаных рэспублік «не карэлюецца з Мінскімі пагадненнямі».

Напярэдадні пра тое ж заяўляў канцлер Германіі Олаф Шольц пасля перамоваў з Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула