БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас прапануе беларусам дапамагчы прыбраць завалы пасля ўрагану. Плаціць абяцае дровамі са зніжкай

16.02.2022 / 19:35

Nashaniva.com

Міністэрства лясной гаспадаркі прапанавала беларусам забяспечыць сябе дровамі, дапамагаючы лясгасам у навядзенні парадку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінлясгаса.

Паведамляецца, што ў студзені ў Беларусі з-за непагадзі пацярпела больш за 19 тысяч гектараў лесу. Зараз на пашкоджаных участках неабходна прыбраць захламленасць. Прычым рабіць гэта могуць і звычайныя грамадзяне.

Тым, хто гатовы ў гэтым дапамагчы, трэба звярнуцца з пісьмовай заявай у лясніцтва, а ў ёй пазначыць пажаданую колькасць драўніны. За яе давядзецца заплаціць, але кошт будзе разлічвацца як за драўніну на корані.

Затым лясніцтва выдасць ордэр на нарыхтоўку дроў і пакажа канкрэтны ўчастак лесу для нарыхтоўкі. Пасля абмеру неабходна звярнуцца да лясной аховы і падпісаць дакументы. Пасля таго дровы можна будзе забраць.

Нагадаем, што перад сёлетнім ацяпляльным сезонам беларусы, якія карыстаюцца дровамі для ацяплення, мелі з забеспячэннем імі вялікія праблемы. На іх былі і высокія цэны, і дровы доўга не выпісвалі і не дастаўлялі. 

Чытайце таксама:

Цэны на драўніну зноў завоблачныя. Новы скок

«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула