БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Дняпры да Дня яднання стварылі самы вялікі ў свеце «сцяг» Украіны. Ён будзе бачны нават з космасу

16.02.2022 / 22:28

Nashaniva.com

Светлавую арт-інсталяцыю адлюстравалі на пяці заводскіх комінах. Для стварэння ўнікальнай інсталяцыі спатрэбілася 5,5 тысяч светлавых пікселяў, паведамляе УНІАН.

Пры гэтым зверху кожнай трубы ўсталявалі магутны светлавы лазер, прамень ад якога сыходзіць у неба больш чым на 10 км.

Адзначаецца, што «сцяг» будзе бачны нават з космасу.

Дзень яднання адзначаецца ў Украіне 16 лютага сёння па ініцыятыве прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Ён абвясціў яго ў сваім звароце да ўкраінскага народа ўвечары 14 лютага. Праз яго ўкраінцы дэманструюць сабе самім і ўсяму свету сваю моц, згуртаванасць і рашучасць адхіліць любую агрэсію з боку Расіі.

Заходнія разведкі сцвярджалі, што менавіта ноччу з 15 на 16 лютага Расія планавала пачаць новую вайну ва Украіне. Гэтага не адбылося, але магчыма, што менавіта сусветны розгалас прымусіў патэнцыйнага агрэсара цалкам ці часткова адмовіцца ад сваіх планаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула