Анансаваная сустрэча віцэ-прэзідэнта ЗША з Зяленскім у канцы тыдня
Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс падчас запланаванага на гэтым тыдні візіту ў Еўропу для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Таксама запланаваныя перамовы з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.
Nareshkumar Shaganti/Alamy
Па словах прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, яе сустрэча з Зяленскім адбудзецца ў нядзелю, піша «РБК-Украіна».
Акрамя таго, Харыс сустрэнецца з канцлерам Нямеччыны.
«У пятніцу віцэ-прэзідэнт Харыс правядзе сустрэчу з генеральным сакратаром NATO. Таксама запланаваныя сустрэчы з канцлерам Олафам Шольцам і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім», — сказаў ён.
Са слоў чыноўніка, Харыс выступіць на канферэнцыі з прамовай, прысвечанай расійскай эскалацыі вакол Украіны.
Чакаецца, што віцэ-прэзідэнт скарыстаецца пляцоўкай, каб даказаць, што расійскае ўварванне ва Украіну аслабіць Расію, і раскажа аб наступствах крызісу для еўрапейскага і міжнароднага парадку.