БЕЛ Ł РУС

Мінабароны РФ: Расійскія вайскоўцы вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі пасля вучэнняў у Беларусі

17.02.2022 / 15:39

Nashaniva.com

Пасля завяршэння вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022» расійскія злучэнні і часткі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі, паведаміла Мінабароны суседняй краіны.

17 лютага і 19 лютага расійскія ваенныя правядуць баявыя стрэльбы ў Беларусі. Пасля завяршэння вучэнняў яны вернуцца ў месцы пастаяннага базавання.

17 лютага Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022» на палігоне «Асіповіцкі» заявіў, што «вярнуць расійскіх вайскоўцаў у месцы пастаяннай дыслакацыі можна за суткі, але яны будуць у Беларусі колькі трэба». Пытанне вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі ён збіраўся абмеркаваць 18 лютага на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула