БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Вялікабрытаніі апублікавала карту магчымых кірункаў расійскай атакі на Украіну. Ёсць і кірунак з Беларусі

17.02.2022 / 21:53

Nashaniva.com

17 лютага Міністэрства абароны Вялікабрытаніі апублікавала карту з магчымымі кірункамі атакі расійскага войска на Украіну. У тым ліку на ёй ёсць і кірунак з Беларусі — на Кіеў. Ведамства спасылаецца на «абноўленую інфармацыю разведкі».

Лондан не бачыць «ніякіх доказаў таго, што расійскія войскі выводзяцца з памежных з Украінай раёнаў». Ваенная прысутнасць Расіі каля Украіны ацэньваецца брытанскімі экспертамі як «значная», бо яна дазваляе ў любы момант «ажыццявіць уварванне» на ўкраінскую тэрыторыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула