БЕЛ Ł РУС

Ва Ушацкім раёне вясковец вырашыў пракаціцца на санках па возеры. Пад лёд праваліўся конь

18.02.2022 / 08:47

Nashaniva.com

Здарэнне на возеры Чарсвядскае ў вёсцы Апанаскавічы адбылося 17 лютага пасля 16.00, паведамляе 112.by.

Як высветлілася, пасля працяглага знаходжання жывёлы ў стайні гаспадары вырашылі запрэгчы каня ў сані і праехаць па ваколіцах.

Але паколькі снегу на дарозе было мала, то вырашылі з'ехаць на бераг возера. Нягледзячы на тое, што таўшчыня лёду была каля 30 сантыметраў, прайшоўшы метраў 20, конь праваліўся пад лёд. Да прыбыцця ратавальнікаў мясцовыя жыхары вызвалілі яго ад збруі і ўтрымлівалі на паверхні.

Гадзіна спатрэбілася работнікам МНС, каб дастаць жывёлу з палонкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула