БЕЛ Ł РУС

Пасадзілі Цыгана

11.08.2009 / 21:56

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі афіцыйна не каментуюць інфармацыю аб заключэнні пад варту кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі афіцыйна не каментуюць інфармацыю, якая з'явілася 11 жніўня, аб заключэнні пад варту кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана.

Пра гэта БелаПАН заявілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў міліцэйскага ведамства.

Паводле існуючых звестак, чыноўнік быў затрыманы і заключаны пад варту на мінулым тыдні. Ён падазраецца ў атрыманні хабару.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіл Цыган узначальвае на працягу чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэнне на гэту пасаду прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула