БЕЛ Ł РУС

У вайсковай часці Гродзенскай вобласці паранены салдат

19.02.2022 / 20:39

Nashaniva.com

У адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона салдат атрымаў раненне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны

Мінабароны паведамляе, што здарэнне адбылося з-за парушэння правілаў абыходжання са зброяй.

Вайскоўцу аказваюць медыцынскую дапамогу. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Якое менавіта раненне атрымаў салдат, ці пагражае яно жыццю, ці адбылося здарэнне падчас расійска-беларускіх вучэнняў, ведамства не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула