БЕЛ Ł РУС

Ураган Юніс забіў у Еўропе 16 чалавек

20.02.2022 / 09:39

Nashaniva.com

Магутны ўраган пранёсся над Еўропай у суботу.

У Нідэрландах загінулі чатыры чалавекі, у Польшчы — таксама чатыры, у Брытаніі — тры, у Нямеччыне і Бельгіі — па два, у Ірландыі — адзін чалавек, паведамляе Бі-бі-сі.

Чыгунка Нямеччыны абвясціла, што Юніс пашкодзіў электрасеткі і сігналы на 1000 кіламетрах дарогі.

У Польшчы без святла застаецца каля мільёна хатніх гаспадарак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула