БЕЛ Ł РУС

У Кіеве адкрываюць курсы «Мовы нанова». Першыя заняткі ўжо сёння

21.02.2022 / 10:56

Nashaniva.com

У Кіеве пачынаюцца курсы «Мова нанова». Праходзіць яны будуць афлайн, то-бок у жывым рэжыме.

«Мы з Марыяй Грыц пачынаем «Мову Нанова»! Гэта будзе «Мова нанова з Кіева» — у Кіеве ў афлайне, а для Рэчыцы (ды іншых гарадоў, вёсак і мястэчак, адкуль да нас прыходзілі наведвальнікі) працягваем анлайн», — напісаў у Фэйсбуку арганізатар курсаў у Рэчыцы, дзе яны праіснавалі пяць гадоў, Андрэй Мядзведзеў.

Першыя заняткі сёння а 19-й гадзіне ў арт-пабе Торвальд на праспекце Лабаноўскага, 119б (ст. м. «Дэмііўска»).

«Будзе цікава і займальна. А яшчэ будуць цудоўныя спевы ад неімавернай Кацярыны Ваданосавай», — паабяцаў Андрэй Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула