Памерла 27-гадовая экс-футбалістка і доктарка Ганна Кардзялюк
У Гродне на мінулым тыдні памерла былы гулец міні-футбольных каманд «Рэгіён-ГрДУ» і «Ніва» Ганна Кардзялюк. Дзяўчыне было 27 гадоў.
Сумную вестку паведаміла Беларуская асацыяцыя міні-футбола.
Ганна Кардзялюк гуляла ў першых трох чэмпіянатах краіны, затым узяла шлюб, памяняўшы прозвішча на Пруднікава.
Ганна была ўрачом, у 2018 годзе ўвайшла ў медыцынскі штаб жаночай зборнай Беларусі па міні-футболе, якая ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы ў Малдове.
У снежні мінулага года ў Ганны нарадзілася дзіця.
Прычынай смерці дзяўчыны сталі наступствы кавіду.