БЕЛ Ł РУС

СК завёў крымінальную справу за SMS-рассылку аб пераносе рэферэндуму

22.02.2022 / 11:37

Nashaniva.com

Следчы камітэт ініцыяваў крымінальную справу за «спробу зрыву рэферэндуму шляхам рассылання SMS з ілжывай інфармацыяй».

Учора, напрыклад, такія эсэмэскі прыйшлі ад страхавой кампаніі «Купала»

Паводле СК, невядомыя з выкарыстаннем IP-адрасоў розных замежных дзяржаў ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да сервераў некалькіх арганізацый, пасля чаго ад іх імя распаўсюдзілі загадзя лжывыя паведамленні сярод тысяч грамадзян.

Заведзеныя крымінальныя справы па ч. 2 арт. 191 (Перашкода ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме), ч. 1 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя па першым артыкуле прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, па другім — да двух гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула