БЕЛ Ł РУС

Дзярждума ратыфікавала дагаворы аб сяброўстве з «ДНР» і «ЛНР»

22.02.2022 / 13:39

Nashaniva.com

Дэпутаты Дзярждумы ратыфікавалі пагадненні аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж Расіяй і самаабвешчанымі Данецкай і Луганскай народнымі рэспублікамі. 

Фота: РБК

Пагадненні ратыфікаваныя аднагалосна.

Акрамя таго, дэпутаты прынялі папраўку, згодна з якой, пагадненні набудуць моц неадкладна, а не праз дзесяць дзён пасля апублікавання, як прадугледжана звычайнай працэдурай.

Дагаворы, заключаныя з «ДНР» і «ЛНР», дапускаюць размяшчэнне на гэтай тэрыторыі расійскіх ваенных баз, але ў МЗС РФ паведамілі, што пакуль не плануюць гэтага рабіць.

У дакументах таксама гаворыцца, што валютай на тэрыторыі рэспублік Данбаса будзе расійскі рубель.

Дагаворы заключылі тэрмінам на дзесяць гадоў з магчымасцю парацягнення.

Сёння аналагічнае рашэнне павінен прыняць Савет Федэрацыі.

Чытайце таксама:

Украіна можа разарваць дыпламатычныя адносіны з Расіяй

Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінскай нацыі ў сувязі з прызнаннем Пуціным «ДНР» і «ЛНР»

Як рэагуе на рашэнне Пуціна па «ЛНР» і «ДНР» свет? 

Расія прызнала незалежнасць «ДНР» і «ЛНР». Што будзе далей? Вайна?

Пуцін заявіў пра прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула