БЕЛ Ł РУС

У Клецкім раёне сын насадзіў маці на вілы

12.08.2009 / 11:41

Nashaniva.com

У вёсцы Астроўчыцы Клецкага раёна (Мінская вобласць) ў двары сваёй хаты знайшлі труп жанчыны.

Паводле папярэдняй экспертызы смерць наступіла ад колатай раны грудной клеткі з пашкоджаннем сэрца. Аператыўнікі папярэдне ўстанавілі, што падчас спрэчкі яе ўдарыў віламі 41‑гадовы сын, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Злачынца затрыманы.

ВЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула