БЕЛ Ł РУС

Канцэрт The Prodigy у Мінску рэкламуюць на яйках

12.08.2009 / 13:04

Nashaniva.com

Арыгінальную рэкламу прыдумалі арганізатары канцэрту легендарнага гурта, які адбудзецца ў Мінску 5 кастрычніка.

Арыгінальную рэкламу прыдумалі арганізатары канцэрту легендарнага гурта The Prodigy, які адбудзецца ў Мінску 5 кастрычніка.

На курыных яйках адной з беларускіх птушкафабрык з’явіўся надпіс «05.10 ст. Дынама The Prodigy».

Нагадаем, канцэрт зорак электрапанку адбудзецца ў межах фестывалю UltraMusicFеstival, які пройдзе на стадыёне «Дынама» 5 кастрычніка з 17 да 22 гадзін.

У Мінску The Prodigy выступяць у арыгінальным складзе са сваім апошнім альбомам «Invaders Must Die».

Віталь Малькевіч, Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула