БЕЛ Ł РУС

Ваўкавыск пайшоў пад ваду

12.08.2009 / 16:42

Залева ў горадзе не сціхае, вышыня вады сягае 20 см.

Частка гораду пайшла пад ваду ў выніку моцнай залевы.

Моцны дождж ліе каля гадзіны. Часткова падтапіла вуліцы Кастрычніцкая, Камунальная ды іншыя, каля якіх знаходзіцца прадпрыемства «Беллакт».

Дарогі месцамі цалкам залітыя вадой, па іх з цяжкасцю рухаюцца аўтамабілі. Вышыня вады сягае 20 см.

Сцёкавыя сістэмы не даюць рады вадзе, і яна выходзіць на паверхню. Відавочна, што будуць падтопленыя і прыватныя дамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула