БЕЛ Ł РУС

Украіна закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

27.02.2022 / 09:50

Nashaniva.com

Урад Украіны часова прыпыніў працу пунктаў пропуску праз мяжу з Беларуссю. Таксама закрытыя пункты пропуску на мяжы з Расіяй. Пра гэта на брыфінгу ўвечары 26 лютага паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Фота Reuters.com

«Урад прыняў рашэнне аб часовым закрыцці пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу з Расіяй і Беларуссю. Вельмі важны момант. Грамадзяне Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтых краін і жадаюць вярнуцца дадому, змогуць уехаць на Украіну спакойна і бесперашкодна», — сказаў ён.

Беларускі бок гэтую інфармацыю пакуль ніяк не пракаментаваў.

У суботу беларусы маглі пакінуць Украіну толькі праз пункт пропуску «Новая Рудня». Цяпер застаецца магчымасць вярнуцца дадому праз сумежныя з Украінай краіны, у прыватнасці Польшчу і Славакію — але варта ўлічваць вялізныя чэргі на межах. Час чакання перасячэння мяжы складае на гэты момант каля двух сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула